Top.Mail.Ru
238

На Зямлі 8 жніўня чакаецца самая моцная магнітная бура за апошнія два месяцы

На Зямлі 8 жніўня чакаецца самая магутная за апошнія два месяцы магнітная бура. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Інстытут касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук.



«Паводле апошніх разлікаў, момант прылёту да Зямлі выкіду масы пасля буйной сонечнай успышкі ўзроўню M4.4, якая адбылася 5 жніўня, выкліча значна больш моцныя геамагнітныя наступствы, чым раней чакалася... Мадэлі паказалі, што планету закране высакахуткаснае ядро воблака, удар па магнітным полі можа аказацца значна мацнейшым», — заявілі навукоўцы.

Яны ўдакладнілі, што прыход плазмы да планеты чакаецца каля 7 гадзін раніцы 8 жніўня. Аднак геамагнітная абстаноўка пачне пагаршацца ўжо гэтай ноччу, паколькі «Зямля ўвойдзе ў зону дзеяння чарговай буйной каранальнай дзіркі».

Адзначаецца, што «сітуацыя на Сонцы з’яўляецца ў дадзены момант выключна складанай». Толькі за ўчарашні дзень адбылося 18 успышак, амаль усе яны «назіраліся каля лініі Сонца - Зямля».

Як паведамляе РІА Новости, сонечныя ўспышкі ў залежнасці ад магутнасці рэнтгенаўскага выпраменьвання дзеляцца на пяць класаў: A, B, C, M і X. Мінімальны клас A0.0 адпавядае магутнасці выпраменьвання на арбіце Зямлі ў 10 нанават на кв. м. Пры пераходзе да наступнай літары магутнасць павялічваецца ў 10 разоў. Успышкі могуць суправаджацца выкідамі сонечнай плазмы, воблакі якой, дасягаючы Зямлі, могуць правакаваць магнітныя буры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю