Top.Mail.Ru

«Наблізіць наступленне міру». Рыжанкоў расказаў пра кантакты Лукашэнкі з заходнімі партнёрамі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вельмі актыўна ўключаны ў працэс выпрацоўкі рашэнняў, якія павінны наблізіць наступленне міру ў рэгіёне. Аб гэтым міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведаміла БелТА.


«Сігналы ідуць, і ў Прэзідэнта вельмі насычаны графік кантактаў па такіх пытаннях. На жаль, па прапановах або просьбах нашых партнёраў не пра ўсё мы можам гаварыць. Але паверце, што Прэзідэнт вельмі актыўна ўключаны ў працэс выпрацоўкі нейкіх рашэнняў, якія павінны наблізіць наступленне міру», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Паводле слоў міністра, кіраўніка беларускай дзяржавы разглядаюць як чалавека, які вельмі добра разбіраецца ў бягучай абстаноўцы і сваім асабістым удзелам можа дапамагчы ў рэалізацыі мэт забеспячэння стабільнасці, бяспекі і міру. «Прынамсі ў нашым рэгіёне — гэта дакладна. І з часам усё больш і больш гэта разуменне расце ў розных удзельнікаў гэтага працэсу, таму да Прэзідэнта звяртаюцца», — адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю