Top.Mail.Ru
291

Набрала крэдытаў і прадала кватэру: ашуканцы падманулі пенсіянерку з Бабруйска

Пенсіянерка з Бабруйска хацела зарабіць у інтэрнэце, але стала ахвярай махляроў. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.



Ахвярай ашуканскай схемы стала 70-гадовая жыхарка Бабруйска. Раней жанчына ўжо траплялася на вуду махляроў: у 2024 годзе пасля размовы з імі яна страціла амаль Br2 тыс., аднак няўдалы досвед не навучыў пенсіянерку не давяраць незнаёмым асобам.

Паводле інфармацыі следства, у студзені гэтага года жанчына заўважыла рэкламу аб магчымасцях заробку ў інтэрнэце. Хоць адзін раз яна ўжо стала ахвярай аферыстаў, пенсіянерка і гэтым разам даверылася ім.

Жанчына зарэгістравалася на падазроным сайце і з дапамогай псеўдааналітыка стварыла працоўны акаўнт, куды пачала пераводзіць свае грошы. Для паспяховай «працы» ёй спатрэбіўся значны стартавы капітал. Каб атрымаць максімальную выгаду, пенсіянерка звярнулася ў некалькі банкаў горада, дзе аформіла крэдыты на агульную суму больш за Br10,5 тыс., аднак атрыманых грошай усё роўна не хапіла для паўнавартаснага «гандлю на біржы». Па радзе псеўданалітыка яна вырашыла прадаць адну са сваіх кватэр і перавяла атрыманыя грошы на разліковыя рахункі, названыя ашуканцам.

Пасля ўсіх пералічэнняў яна ўбачыла абяцаны прыбытак у сваім асабістым кабінеце на сайце, але вывесці грошы так і не змагла. Усвядоміўшы, што зноў стала ахвярай махляроў, пенсіянерка звярнулася ў праваахоўныя органы.

Шкода, прычыненая пацярпелай, склала больш за Br132 тыс.

Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 «Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры» Крымінальнага кодэкса. Расследаванне працягваецца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю