Брэсцкія пагранічнікі гатовыя да адкрыцця граніцы з Польшчай. Пра гэта паведаміў начальнік аддзялення пагранічнага кантролю «Варшаўскі мост» Аляксей Пракапеня, паведамляе БелТА.
«Брэсцкія пагранічнікі гатовыя да адкрыцця дзяржаўнай граніцы з сумежным бокам. Змены пагранічных нарадаў узмоцненыя і гатовыя ў максімальна кароткія тэрміны афармляць транспартныя сродкі як на ўезд у Беларусь, так і на выезд з краіны», — сказаў Аляксей Пракапеня.
Паводле яго, работа ідзе ў штатным рэжыме.
Брэсцкія пагранічнікі пачалі прымаць транспарт на тэрыторыю аўтадарожнага пункта пропуску «Брэст» (сумежны «Цярэспаль») ужо з 23:00.