У Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці са стральбой затрымалі п’янага вадзіцеля. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці са стральбой затрымалі п’янага вадзіцеля. Пра гэта паведамляе БелТА.
Мінулай ноччу ў Ламавічах увагу экіпажа ДАІ прыцягнуў Volkswagen. Вадзіцелю падалі сігнал спыніцца. Аднак той патрабаванне праігнараваў. Пачалося праследаванне. «Спрабуючы не даць сябе апярэдзіць, парушальнік віляў па праезнай частцы, ствараючы рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху. Для спынення выкарыстоўвалася табельная зброя», — расказалі ў МУС. Для спынення супрацьпраўных дзеянняў вадзіцеля і пасажыра (абодва былі з відавочнымі прыкметамі ап’янення) затрымалі.
За рулём знаходзіўся 41-гадовы мясцовы жыхар, раней неаднаразова пазбаўлены правоў. Ад праходжання агляду ён адмовіўся.
Праваахоўнікі склалі шэсць адміністрацыйных матэрыялаў. За непадпарадкаванне і абразу супрацоўнікаў міліцыі пры выкананні вадзіцель змешчаны ў ІЧУ. Аўтамабіль дастаўлены на ахоўную стаянку.