Аўтобус адпраўляецца са сталіцы ў 23:50, што зручна для тых, хто позна завяршае справы ў сталіцы. Стала больш магчымасцяў з’ехаць і для тых, хто перасаджваецца ў Мінску па дарозе ў Гродна ці Ліду з іншых гарадоў, паведамляе «Мінская праўда».
Час у дарозе ў Гродна крыху большы, чым на звычайных рэйсах — 4 гадзіны 15 хвілін. Звязана гэта з тым, што аўтобус заязджае ў Ліду. Дарэчы, шлях з Мінска да Ліды зойме 2 гадзіны 40 хвілін.
А вось на кошце білета навіна не адбілася: 35 рублёў — да Гродна, 20 — да Ліды. Але можна яшчэ істотна зэканоміць пры ранняй пакупцы.
У фірме перавозчыка адзначылі, што на рэйсах працуюць толькі вялікія аўтобусы. Яны адрозніваюцца ад маршрутак падвышаным узроўнем бяспекі і камфорту: зручныя сядзенні з вялікай прасторай для ног, індывідуальныя USB-разеткі, кандыцыянер, прасторны багажны адсек.