На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС унутры аднапавярховага будынка адбывалася гарэнне, памяшканні былі запоўнены дымам.
У выніку здарэння пашкоджаны будынак комплексу, знішчана больш за 50 гандлёвых павільёнаў.
Прычына і абставіны пажару высвятляюцца. На месцы здарэння працавалі 11 адзінак тэхнікі.
Начны пажар на рынку ў Полацку знішчыў больш за 50 гандлёвых павільёнаў
29.11.2026 | 13:45
Уначы ад відавочцы ў МНС паступіла паведамленне пра загаранне на рыначным комплексе на вуліцы Кастрычніцкай у Полацку. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.