Top.Mail.Ru
221

Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі 3 кастрычніка

У Беларусі 3 кастрычніка ў начны час у многіх раёнах краіны чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні, ноччу слабы, днём 3-8 м/с.

Ноччу ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе 1-5 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 7-13.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю