У Беларусі на 12 мая абвешчана штармавое папярэджанне аб небяспечнай гідраметэаралагічнай з’яве — ноччу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 4 градусаў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.