У Беларусі 11 мая чакаюцца начныя замаразкі да мінус 5 градусаў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю будзе пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў. Днём месцамі па рэспубліцы чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (у асноўным дождж), магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночны ад слабога да ўмеранага.
Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 5 °С, месцамі мінімальная тэмпература паветра будзе вар’іравацца ад плюс 1 да плюс 5 °С, максімальная тэмпература паветра днём складзе ад 9 да 14 °С цяпла.