У Беларусі 16 кастрычніка ў начныя і ранішнія гадзіны па поўначы краіны чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта расказалі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі магчымы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы 2-7 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла. Днём будзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, месцамі па паўднёвым усходзе — да плюс 17.