Top.Mail.Ru
263

Надбаўкі, жыллё, навучанне: сацыяльныя гарантыі становяцца інструментам прыцягнення спецыялістаў у ЖКГ

Вынікі работы за 2025 год і задачы на 2026-ы абмеркавалі на пасяджэнні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання.



Асаблівую ўвагу ўдзельнікі ўдзялілі пытанням замацавання кадраў на працоўных месцах, калектыўна-дагаворнай рабоце, развіццю сацыяльнага партнёрства, грамадскаму кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы, нарматворчасці, ахове працы і прафілактыцы траўматызму.

Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання Юрый Дарагакупец адзначыў, што ў галіновым прафсаюзе прадаўжае ўмацоўвацца сістэма калектыўна-дагаворнага рэгулявання працы. У галіне дзейнічаюць пяць тарыфных пагадненняў, заключаных з Міністэрствам ЖКГ, МАРГ, якія распаўсюджваюць сваё дзеянне на арганізацыі бытавога абслугоўвання, а таксама з грамадскімі аб’яднаннямі інвалідаў па зроку і слыху, добраахвотным пажарным таварыствам. Яшчэ 15 мясцовых пагадненняў дзейнічаюць на ўзроўні абласцей і раёнаў.

— Нормы тарыфных і мясцовых пагадненняў кладуцца ў аснову калектыўных дагавораў, якія становяцца ключавым інструментам сацыяльнай стабільнасці. Чым больш у дагаворы дадатковых гарантый — ад матэрыяльнага стымулявання і пашыраных водпускаў да стварэння на прадпрыемствах спрыяльных умоў для работнікаў з сямейнымі абавязкамі, — тым вышэй матывацыя заставацца на прадпрыемстве, — адзначыў Юрый Дарагакупец.

Ён удакладніў, што ўжо не першы год у цесным узаемадзеянні з сацыяльнымі партнёрамі галіновы прафсаюз працуе над вырашэннем пытання замацавання кадраў на працоўных месцах.

— У 2025 годзе ў калектыўныя дагаворы актыўна ўключаліся нормы падтрымкі запатрабаваных кадраў, моладзі і настаўнікаў. У 44 «мясцовыя канстытуцыі» ўнесены пункты аб стымулюючых выплатах для работнікаў пенсіённага ўзросту, у 47 — для маладых спецыялістаў пры заключэнні і прадаўжэнні кантрактаў, — прывёў лічбы Юрый Дарагакупец.

Як прагучала на пасяджэнні, адным з галоўных спосабаў вырашэння кадравага пытання застаецца навучанне і перападрыхтоўка. Прадпрыемствы пашыраюць супрацоўніцтва з каледжамі, накіроўваюць работнікаў на навучанне за свой кошт і развіваюць сістэму атрымання сумежных прафесій.

Як адзначыў старшыня галіновага прафсаюза, для замацавання работнікаў сур’ёзная ўвага ўдзяляецца жыллёваму пытанню. Пасля прыняцця ўказа № 38 запатрабаваныя спецыялісты могуць атрымліваць арэнднае жыллё на перыяд працоўных адносін. У 2025 годзе такім «бонусам» скарысталіся больш за 400 работнікаў ЖКГ.

Некаторыя прадпрыемствы будуюць арэнднае жыллё самастойна — напрыклад, «Мінсккамунцепласетка» ўжо забяспечыла кватэрамі, укамплектаванымі мэбляй і тэхнікай, 10 супрацоўнікаў. Акрамя гэтага, у 2025 годзе 21 работніку, хто пражывае ў інтэрнатах, кампенсаваны расходы на ўтрыманне жылых памяшканняў, а таксама плата за пражыванне.

Для адаптацыі маладых кадраў на першым працоўным месцы актыўна развіваецца інстытут настаўніцтва: у 2025 годзе палажэнні аб ім укаранёны ў 53 арганізацыях. На пачатак 2026 года сістэма настаўніцтва практыкуецца ўжо амаль у 92 % прадпрыемстваў галіны.

Прафсаюз таксама падтрымлівае прафесійныя конкурсы, праекты для моладзі і выплачвае стыпендыі для навучэнцаў профільных каледжаў.

На думку Юрыя Дарагакупца, вырашэнне пытання замацавання кадраў патрабуе комплекснага падыходу — ад павышэння зарплат і паляпшэння ўмоў працы да пашырэння сацыяльных гарантый, забеспячэння жыллём, магчымасці сумяшчаць прафесійныя функцыі і раўнапраўнае бацькоўства. Прафсаюз і работадаўцы працягваюць сумесную дзейнасць над умацаваннем кадравага патэнцыялу галіны. 

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю