Top.Mail.Ru

Надпіс «КВІТНЕЙ, РОДНАЯ БЕЛАРУСЬ» вярнуўся на фасад дома на пр. Незалежнасці пасля абнаўлення

У апошнія дні гараджан цікавіла пытанне, чаму з дома № 133 на пр. Незалежнасці знік знакаміты надпіс. Як высветлілася, яго здымалі для абнаўлення, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



У ЖКГ Першамайскага раёна растлумачылі, што з лютага ў жылым доме праводзіцца капітальны рамонт, які ўключае афарбоўку фасада і абнаўленне інжынерных сістэм. Паралельна з гэтым супрацоўнікі прадпрыемства «Мінгарсвятло» правялі планавыя работы па тэхнічным абслугоўванні элементаў архітэктурнага асвятлення надпісу «КВІТНЕЙ, РОДНАЯ БЕЛАРУСЬ».

— Светлавое абсталяванне заменена на новае (святлодыёднае), усе металічныя элементы каркаса правераныя і афарбаваныя, — паведамілі ва УП «Мінгарсвятло».


На сённяшні дзень усе дэманціраваныя літары ўжо ўстаноўленыя на ранейшае месца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю