У чацвер, 18 снежня, у Беларусі захаваюцца нехарактэрныя для гэтай пары года ўмовы надвор’я. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Месцамі туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні, заходні, 3–8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ў дыяпазоне ад −4 °С да +2 °С, днём прагназуецца −1 ... +5 °С.