Уначы ў сераду, 1 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі. Аб гэтым папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць невялікія дажджы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4–9 метраў за секунду, днём месцамі парывы да 12 м/с. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі да −3 °С, месцамі тэмпература паветра складзе +1... +6 °С. Днём паветра прагрэецца да 8–13 градусаў.