У пятніцу, 13 лістапада, па ўсходняй палове Беларусі чакаюцца моцныя дажджы, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Заўтра чакаецца паўднёва-ўсходні вецер, днём з пераходам на заходні, 4–9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы 0 °С... +6 °С, днём +4 °С... +10 °С.