Top.Mail.Ru

Надвор’е ў Беларусі 15 мая: моцныя дажджы з навальніцамі ва ўсходніх раёнах краіны і ад +1 °С ноччу да +23 °С днём

У пятніцу, 15 мая, у Беларусі месцамі ва ўсходніх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Так, 15 мая прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ва ўсходніх раёнах чакаюцца дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў, 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1... +7 °С, па ўсходзе +8... +11 °С, днём ад +12 °С па паўночным усходзе да +23 °С па паўднёвым захадзе.

На выхадных чакаецца пераменная воблачнасць, верагоднасць навальніц захаваецца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю