Top.Mail.Ru
247

Надвор’е ў Беларусі 16 кастрычніка: невялікія дажджы, туман і ад +1 °С да +13 °С

У чацвер, 16 кастрычніка, у Беларусі прагназуюцца невялікія дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Так, 16 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ўначы +1... +7 °С, днём +7... +13 °С.

У наступныя два дні будзе воблачна і дажджліва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю