Top.Mail.Ru

Надвор’е ў Беларусі 2 лістапада: воблачна з праясненнямі, месцамі невялікія дажджы і да +10 °С

У панядзелак, 2 лістапада, у нашай краіне будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдуць невялікія дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Так, 2 лістапада надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вільготная паветраная маса, якая паступае з паўднёвага ўсходу. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман і слабы галалёд. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0... +6 °С. Днём паветра прагрэецца да +4... +10 °С.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю