Top.Mail.Ru

Надвор'е ў Беларусі 21 кастрычніка: дажджы па паўднёвым усходзе і да +17 °С

У сераду, 21 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Пра гэта sb.by паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Так, 21 кастрычніка ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па паўднёвым усходзе месцамі пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, 4-9 м/с, днём па захадзе месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +1 °С па поўначы да +11 °С па паўднёвым захадзе, максімальная днём +11... +17 °С.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю