Top.Mail.Ru
682

Надвор'е ў Беларусі 21 снежня: невялікія ападкі, туман і ад -3 °C да +5 °C

У нядзелю, 21 снежня, у Беларусі захаваюцца звыклыя па апошніх днях умовы надвор’я. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі невялікія ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах туман. Ноччу і раніцай месцамі галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, з пераходам на заходні, 4-9 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўначы −3 ... +3 °С, днём 0 ... +5 °С.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю