Top.Mail.Ru

Надвор’е ў Беларусі 24 чэрвеня: дажджы з навальніцамі ў паўночных раёнах краіны і ад +8 °С да +28 °С

У сераду, 24 чэрвеня, у Беларусі будзе спякотнае летняе надвор’е. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Так, 24 чэрвеня прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі ў паўночных раёнах рэспублікі чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер няўстойлівы, ноччу слабы, днём ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +8 °С па поўначы і да +15 °С па поўдні, днём +20... +26 °С, па поўдні Беларусі да +28 °С. 

У наступныя два дні прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, спякота захаваецца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю