У пятніцу, 24 ліпеня, у Беларусі будзе цёпла і дажджліва. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Так, 24 ліпеня будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў ноччу слабы, днём 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8... +14 °С, максімальная днём +19... +25 °С.
На выхадных дажджлівы характар надвор’я захаваецца, але стане цяплей.