Ці будзе надвор’е 24 сакавіка камфортным для прагулак, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, месцамі — да плюс 5. Днём будзе 10-16 градусаў вышэй за нуль.