Top.Mail.Ru

Надвор’е ў Беларусі 3 чэрвеня: месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы і ад +6 °С да +26 °С

У сераду, 3 чэрвеня, у Беларусі месцамі пройдуць дажджы і прагрымяць навальніцы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Так, 3 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёвых раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні, 4–9 м/с, у асобных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6... +12 °С, максімальная днём +20... +26 °С, па поўдні +16... +19 °С.

У наступныя два дні дажджы і цеплыня захаваюцца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю