Top.Mail.Ru
138

Надвор’е ў Беларусі 3 сакавіка: аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы, мокры снег і ад −8 °С да +10 °С

У аўторак, 3 сакавіка, у Беларусі будзе дзейнічаць папярэджанне аб небяспечных гідраметэаралагічных з’явах з прычыны галалёдзіцы, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Так, 3 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай месцамі, а па паўночным усходзе ў многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом). Днём пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Уначы і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу −3... +3 °С, месцамі −4... −8 °С; максімальная днём +1... +7 °С, па Брэсцкай вобласці да +10 °С.

У наступныя два дні прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е і дождж, захаваецца галалёдзіца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю