У сераду, 30 верасня, у начны і ранішні час месцамі па Беларусі чакаецца туман, будзе пераважна без ападкаў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Так, 30 верасня, чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер няўстойлівы, слабы. Тэмпература паветра ўначы +5... +11 °С, месцамі слупкі тэрмометраў пакажуць +1... +4 °С. Днём паветра прагрэецца да 15–21 °С.