Top.Mail.Ru
165

Надвор’е ў Беларусі 31 снежня: снег, месцамі слабая мяцеліца, парывісты вецер і ад -2 °С да -11 °С

У сераду, 31 снежня, у Беларусі захаваецца снег і завіруха. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Так, 31 снежня будзе воблачна з праясненнямі. Уначы часам пройдзе снег, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. Месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, 5–10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы -5... -11 °С, днём -2... -7 °С.

У наступныя два дні снег не спыніцца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю