Top.Mail.Ru
279

Надвор’е ў Беларусі 7 жніўня: месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы і да +25 °C

У нашай краіне ў чацвер, 7 жніўня, прагназуецца воблачнасць, ноччу невялікая, днём пераменная. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У начныя гадзіны месцамі па ўсходзе, днём пераважна па паўночнай палове чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні, 4--9 м/с, пры навальніцах яго парывы могуць дасягаць 14 м/с. Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць + 8... +14 °С, у дзённыя гадзіны  -- +19... +25 °С.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю