У чацвер, 9 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, па поўдні прагназуюцца дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Так, 9 кастрычніка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна па паўднёвай палове пройдуць невялікія дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы, слабы. Тэмпература паветра ноччу +1... +7 °С, па паўднёва-ўсходняй палове да +10 °С, месцамі па паўночным захадзе замаразкі 0... −2 °С; днём +10... +16 °С.
У наступныя два дні захаваецца дажджлівы характар надвор’я.