У гэтыя выхадныя, 5 і 6 верасня, у Беларусі дажджы захаваюцца, а вецер стане мацнейшым. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю, 6 верасня, воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні, 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7... +13 °С, максімальная днём +14... +20 °С.