У гэтыя выхадныя, 24 і 25 кастрычніка, у Беларусі чакаюцца туман і дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу, 24 кастрычніка, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2... +8 °С, па ўсходзе да +11 °С, максімальная днём +9... +15 °С.