У гэтыя выхадныя, 7 і 8 лістапада, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, толькі месцамі прагназуюцца дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу, 7 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, заходні, 3–8 м/с. Тэмпература паветра ўначы 0... −5 °С, днём +2... +7 °С.