У найбліжэйшыя выхадныя, 4 і 5 красавіка, у нашай краіне чакаюцца невялікія дажджы, магчымы мокры снег. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу, 4 красавіка, ноччу пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Раніцай і днём воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы, па паўночным захадзе не выключаны мокры снег. Вецер заходні, паўднёва-заходні, 4–9 метраў за секунду, днём парывы да 14 м/с, месцамі ў паўночна-заходніх раёнах да 15–18 метраў за секунду. Уначы будзе −3... +3 °С, па поўдні і паўднёвым усходзе +4... +6 °С. У дзённы час чакаецца +8... +14 °С, па паўднёва-ўсходняй палове рэспублікі да +16 °С.
У нядзелю, 5 красавіка, ноччу воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. У начны час на большай частцы, днём у асобных раёнах па паўночным усходзе кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу магчымы мокры снег). Вецер заходняй чвэрці, 4–9 метраў за секунду, парывы да 14, месцамі да 15–20 метраў за секунду. Уначы слупкі тэрмометраў будуць паказваць −1... +5 °С, днём +8... +15 °С, па захадзе да +17 °С.