Якое надвор’е чакаецца ў Беларусі 20 чэрвеня, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу, 20 чэрвеня, чакаецца ноччу невялікая, днём пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўночна-заходні 3-8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9... +14 °С, максімальная днём +23... +29 °С.