У гэтыя выхадныя ў Беларусі прагназуюцца туман і дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У краіне з-за туману і начных замаразкаў аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўдні невялікія дажджы. Уначы і ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі туман, месцамі слабы галалёд. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні, 2–7 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе +1... +6 °С, па паўднёвым усходзе да +10 °С, месцамі па краіне, а па поўначы ў шматлікіх раёнах замаразкі 0... −3 °С. Тэмпература паветра днём складзе ад +9 °С па паўночным захадзе да +17 °С па паўднёвым усходзе.