Top.Mail.Ru

Надвор'е: будзе горача і дажджліва

Характар атмасферных працэсаў па-ранейшаму няўстойлівы, адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём месцамі моцныя залевы, днём у многіх раёнах навальніцы. У начны і ранішні часы ў асобных раёнах туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 12–18 °С, а днём будзе вагацца ад 21 °С па паўночным захадзе да 29 °С па паўднёвым усходзе.

На выхадныя надвор’е будуць вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску і няўстойлівыя паветраныя масы. У суботу воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы 13–18 °С, днём — ад 21 °С па поўначы да 28 °С па поўдні і паўднёвым захадзе.

У нядзелю захаваецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы, па паўднёвым захадзе моцныя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 12–18 °С, днём — ад 23 °С да 29 °С.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю