Сакавік — месяц зменлівы. Бывае, што пачнецца анамальным цяплом, а потым засыпае снегам, на які ўжо ніхто не разлічваў. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, з чацвярга ў нас на дварэ зноў вясна.
У аўторак ноччу ўмовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравалася ў халоднай паветранай масе. Раніцай і днём адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца са Скандынавіі.
Ноччу пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна без ападкаў. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог галалёдзіца, раніцай месцамі слабы галалёд. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да мінус 9 °С, месцамі паветра будзе астуджацца да мінус 10 — мінус 12 °С. Максімальная тэмпература днём будзе вагацца ад мінус 1 да плюс 5 °С. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба расці, днём — падаць.
І ў сераду захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, якія страчваюць актыўнасць, а ў дзённыя гадзіны ў заходнія раёны краіны пачне паступаць цёплая паветраная маса. Воблачна з праясненнямі, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 да плюс 1 °С, а дзённыя тэмпературы будуць ужо плюсавыя — ад 4 да 11 °С.
У чацвер надвор’е ў Беларусі будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 6 да плюс 1 °С. Днём сапраўднае вясновае надвор’е, калі тэмпература будзе ад плюс 7 да плюс 14 °С.
У пятніцу ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах пройдзе невялікі дождж. Ноччу і раніцай месцамі могуць быць слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 6 да плюс 1 °С, удзень — плюс 9–16 °С.
У суботу і нядзелю прагназуецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі могуць быць слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 3 да плюс 3 °С, пры праясненнях да мінус 6 °С. Максімальная тэмпература днём складзе 7 —14 °С з плюсам, па паўднёвым захадзе да 16 °С цяпла.