Top.Mail.Ru

Надвор'е: месцамі чакаюцца навальніцы і моцны парывісты вецер

Перадапошні тыдзень чэрвеня будзе пад уплывам вільготных франтоў з Балтыйскага мора, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі з навальніцамі. Вецер уначы пераменных напрамкаў, удзень паўночна-заходні парывісты, уначы месцамі на захадзе, удзень у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 10 °С да 16 °С, максімальная днём складзе — 18-24 °С.

У сераду ноччу месцамі па паўночным усходзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, удзень парывісты, пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 7 °С да 13 °C, а максімальная днём складзе ад 17 °C па поўначы да 26 °C па паўднёвым захадзе Беларусі.

У чацвер умовы надвор’я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з паўночнага захаду Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, уначы месцамі, удзень у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад 8 °С да 14 °С, максімальная днём ад 14 °С па поўначы да 23 °С па поўдні краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Андрэя ФЕАКЦІСТАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю