«Няўстойлівыя паветраныя масы і франтальныя раздзелы абумовяць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, якія будуць размяркоўвацца нераўнамерна па тэрыторыі краіны і пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў месцамі суправаджацца навальніцамі, моцным парывістым ветрам», — паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.У аўторак надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах — навальніцы і ўзмацненне ветру. Уначы і раніцай месцамі можа быць слабы туман. Тэмпература паветра ноччу — 12–18 °С, днём — 23–29 °С.
У сераду надвор’е будуць вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і франтальныя раздзелы. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі па поўначы моцныя. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы і ўзмацненне ветру. Уначы і раніцай можа быць слабы туман. Тэмпература паветра ноччу — 11–17 °С, днём — ад 20 °С па паўночным захадзе да 28 °С па паўднёвым усходзе.
У чацвер захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі. Днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі па поўдні моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман.
Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты, днём у асобных раёнах моцны. Тэмпература паветра ўначы — 11–17 °С, днём — 20–27 °С, месцамі па захадзе — 18-19 °С.