Top.Mail.Ru

Надвор'е: на тыдні нас чакаюць моцны вецер і навальніцы

«Паветраныя патокі змяняюць свой напрамак з паўднёва-заходняга на паўночна-заходні, і ў краіну паступае прахалоднае паветра. Тэмпературны фон панізіцца», — паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак ўмовы надвор’я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, днём месцамі ў паўночных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, ноччу — парывісты, у асобных раёнах па поўначы — моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 5–11 °С, днём — ад 16 °С да 22 °С.

У сераду ноччу на захадзе, раніцай і днём у многіх раёнах краіны адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы. Воблачна, ноччу з праясненнямі. Уначы пераважна па заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Днём месцамі магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 °С па ўсходзе да 14 °С па паўднёвым захадзе краіны. Днём чакаецца ад 14 °С да 21 °С.

У чацвер умовы надвор’я працягне вызначаць франтальны раздзел, які павольна перамяшчаецца ва ўсходнім напрамку. Воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём месцамі магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём — парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 7–13 °С. Днём будзе ад 12 °С да 19 °С, па паўднёвым захадзе Беларусі — да 21 °С.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю