Магчымы мокры снег
У апошні час красавік у нас досыць цёплы. Але так бывае не заўсёды, лічаць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе яшчэ дастаткова цёпла і камфортна. У гэты дзень умовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночны, днём з пераходам на заходні ўмераны, у дзённыя гадзіны месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 °С, а максімальная ўдзень — ад плюс 11 да плюс 17 °С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе падаць.
Змены надвор’я чакаюцца ў чацвер. Тады з поўначы Еўропы чакаецца перасоўванне сістэмы атмасферных франтоў і паступленне халодных паветраных мас арктычнага паходжання. Пахаладае. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, магчымы мокры снег. Вецер заходні з пераходам на паўночны парывісты, у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да плюс 6 °С, максімальная днём ад плюс 4 да плюс 11 °С, а па паўднёвым захадзе краіны да плюс 15 °С.\
У пятніцу ноччу адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, а днём надвор’е будуць вызначаць франтальныя раздзелы і няўстойлівыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з поўначы Балтыйскага мора. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у многіх раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер паўночны, паўночна-заходні парывісты, ноччу месцамі па паўднёвым усходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 2 °С, а максімальная днём ад плюс 6 да плюс 13 °С.
Сяргей КУРКАЧ.