Top.Mail.Ru

Надвор’е правярае на трываласць. Дзе ў Беларусі 9 мая пройдуць наймацнейшыя дажджы

У Беларусі 9 мая ноччу ў многіх раёнах чакаюцца моцныя дажджы, па поўначы — узмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. У сувязі з гэтым у краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу будзе воблачна. Уначы ў многіх раёнах, днём месцамі, а па Віцебскай вобласці на большай частцы пройдуць моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, месцамі, а па поўначы ў многіх раёнах — з парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 12 градусаў. Днём будзе ад плюс 6 градусаў па поўначы да плюс 18 градусаў па паўднёвым усходзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю