У многіх раёнах Беларусі 2 студзеня чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я: моцны снег, завея, заносы на дарогах. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Спецыялісты папярэдзілі аб неспрыяльнай з’яве, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы і раніцай 2 студзеня ў многіх раёнах рэспублікі чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я: моцны снег, завея, на дарогах заносы, узмацненне паўднёвага ветру парывамі 15-18 м/с.
Надвор’е ў бліжэйшыя суткі рэзка зменіцца, пацяплее: мінімальная тэмпература паветра па захадзе краіны складзе ад 0 да мінус 8 градусаў.
2 студзеня будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Часам снег, раніцай і днём па заходняй палавіне з мокрым снегам. Уначы і раніцай у многіх раёнах моцны снег, завея, на дарогах заносы. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты, уначы і раніцай у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 17 па ўсходзе да 0 па паўднёвым захадзе, максімальная днём ад мінус трох да плюс 1 градуса.