Гэтай вясной у нашых шыротах усталюецца па-сапраўднаму цёплае надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу ўмовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса. Чакаецца малавоблачнае і без ападкаў надвор’е. Вецер пераменных напрамкаў ноччу слабы, днём слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да мінус 5 °С, месцамі па краіне складзе плюс 1 — плюс 3 °С. На гэтым тыдні максімальная тэмпература — ад плюс 10 да плюс 16 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
У суботу надвор’е працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, пры гэтым з еўрапейскай часткі Расіі чакаецца паступленне халаднаватых (але не арктычных) паветраных мас. Пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі па краіне чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер уначы пераменных напрамкаў слабы, удзень усходняй чвэрці парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 °C па поўначы да плюс 5 °C па паўднёвым захадзе Беларусі. Днём сонца прагрэе паветра ад плюс 5 °С па паўночным усходзе да плюс 14 °С па паўднёвым захадзе краіны.
У нядзелю надвор’е ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па паўднёвым усходзе краіны адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, днём месцамі, а па захадзе (увага!) у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 °C па паўночным усходзе да плюс 4 °C па паўднёвым захадзе краіны. Максімальная тэмпература днём — ад плюс 5 да плюс 11 °C, у заходніх раёнах краіны — да плюс 14 °C.
Згодна з папярэднім прагнозам, у панядзелак вобласць высокага ціску стане страчваць свой уплыў на надвор’е, ціск пачне падаць, павялічыцца колькасць аблокаў, а франтальныя раздзелы прынясуць новыя порцыі дажджоў, лічаць айчынныя сіноптыкі.
У панядзелак ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы і ўзмоцніцца вецер (парывамі да 15–20 м/с). Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад нуля да плюс 6 °C, па паўночным усходзе — да мінус 2 °C, а максімальная днём будзе не большай за плюс 6–12 °C, месцамі — плюс 4–5 °C.
Далей тэмпературны фон працягне павышацца і наблізіцца да сярэдніх для сакавіка значэнняў, а месцамі і крыху перавысіць кліматычную норму, паведамілі ў Белгідрамеце.
У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы (месцамі моцныя). Тэмпература паветра ўначы ад плюс 1 да плюс 7 °С, максімальная днём — ад плюс 5 °С па паўночным усходзе да плюс 16 °С па паўднёвым захадзе краіны.
У сераду месцамі па краіне пройдуць ужо кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі можа быць слабы туман. Тэмпература паветра ноччу ўсё тыя ж плюс 1–7 °С, максімальная днём — ад плюс 8 °С па поўначы да плюс 16 °С па поўдні краіны.