Top.Mail.Ru

Надвор'е: у нядзелю ўжо прыгрэе да 19 °С

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, хваля арктычнага холаду паступова выдыхнулася, таму пачнуць паступаць заходнія і нават паўднёвыя паветраныя масы.


У пятніцу ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Беларусі надвор’е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Ноччу па захадзе краіны чакаецца снег, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі — ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 3 да мінус 8 °С, пры праясненнях — мінус 9 — мінус 12 °С, у заходніх раёнах нуль — мінус 2 °С. Максімальная тэмпература днём — ад плюс 1 да плюс 7 °С. Атмасферны ціск будзе падаць.

Пачынаючы з суботы, выключна марознае надвор’е ноччу пачне нясмела адступаць. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 4 да плюс 2 °С, на поўначы Беларусі — да мінус 6 °С. Максімальная тэмпература днём складзе ад плюс 2 °С па ўсходзе да плюс 12 °С па захадзе краіны.

У нядзелю пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер заходні, днём з пераходам на паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 °C па паўднёвым усходзе да плюс 6 па паўночным захадзе Беларусі. Максімальная тэмпература днём складзе ад плюс 6 °С па ўсходзе да плюс 19 °С па паўднёвым захадзе краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю