Top.Mail.Ru

Надвор'е: Вясна бярэ сваё

У гэтым вясновым сезоне гэта ўжо не першая хваля цяпла. Але цяпер яна прыйшла грунтоўна i надоўга, паведамiлi ў Рэспублiканскiм цэнтры па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


А ў пятніцу надвор’е ў Беларусi будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага цiску i выключна цёплая паветраная маса. Чакаецца невялiкая воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёвы ўмераны, днём месцамi парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 °С, па захадзе Беларусi — да плюс 16 °С. Максiмальная тэмпература днём падымецца да 23–29 °С. Атмасферны цiск будзе слаба падаць.

Красавiцкiя навальнiцы чакаюцца ўжо ў суботу. У гэты дзень надвор’е ў асноўным прадоўжыць фармiраваць вобласць павышанага атмасфернага цiску. Аднак па захадзе краiны адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў, якiя ссоўваюцца з поўдня Еўропы. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькi па захадзе рэспублiкi пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамi прагрымяць навальнiцы.

Ноччу i ранiцай у асобных раёнах краiны слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрцi ўмераны, днём месцамi парывiсты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 7 да 14 °С, максiмальная днём складзе 20–27 °С, а па паўднёвым захадзе краiны — плюс 15-19 °С.

У нядзелю захаваецца ўплыў маларухомых атмасферных франтоў. Воблачна з праясненнямi. Ноччу месцамi, ранiцай i днём на большай частцы тэрыторыi краiны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальнiцы. Ноччу i ранiцай месцамi слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрцi ўмераны, месцамi парывiсты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 7 да 13 °С, а максiмальная днём складзе 17–24 °С.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю