На змену сонечным дням прыйдуць ападкі рознай канфігурацыі і парывісты вецер, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу пераважна па заходняй палове краіны пройдуць дажджы і мокры снег, ноччу невялікія, днём умераныя. Умовы надвор’я на захадзе Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, па ўсходняй палове захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай па паўночным захадзе краіны чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 8 °C па ўсходзе да плюс 3 °C па захадзе краіны. Максімальная тэмпература днём плюс 1–7 °С.
У першы дзень вясны надвор’е будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 да плюс 2 °С, а максімальная днём будзе ад мінус 1 °С па паўночным усходзе да плюс 7 °С па паўднёвым захадзе Беларусі.
У нядзелю адаб’ецца ўплыў малаактыўных франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца на Бранскую вобласць Расіі. Воблачна з праясненнямі. Ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 да плюс 1 °С, удзень — ад нуля да плюс 6 °С.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак месцамі па краіне чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам), у асобных раёнах могуць быць слабы туман, ноччу і раніцай — слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. У дзённыя гадзіны месцамі па паўночным захадзе чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 да плюс 2 °С, максімальная днём ад плюс 2 да плюс 9 °С.
У аўторак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 °С, максімальная днём плюс 1–7 °С.
І ў сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы з мокрым снегам. Ноччу і раніцай у асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 °С да плюс 3. Удзень — плюс 1–8 °С.