Top.Mail.Ru

Надвор’е ў выхадныя: чырвоны ўзровень небяспекі, пераважна без ападкаў і да +38 °С

У найбліжэйшыя дні беларусаў чакае сапраўдная спякота: з-за высокіх тэмператур на суботу аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, на нядзелю і панядзелак — чырвоны. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу, 27 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе краіны прагназуюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер паўночна-заходні, заходні, 3–8 м/с. Уначы будзе +11... +17 °С. Днём слупкі тэрмометраў пакажуць ад +23 °С па паўночным усходзе і да +35 °С па паўднёвым захадзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю