Напярэдадні святкавання Дня абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставіў новы экспанат з цыкла «Рарытэты музея».
Напярэдадні святкавання Дня абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставіў новы экспанат з цыкла «Рарытэты музея» — нагрудны знак «Байцу Чырвонай гвардыі і чырвонаму партызану». Нагрудны знак належаў Рыгору Давідавічу Пласкову, ураджэнцу Мінска, чырвонагвардзейцу і ўдзельніку Грамадзянскай, Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Ён быў генерал-лейтэнантам артылерыі і прысвяціў ваеннай службе цэлых 44 гады.